Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Салігорск: Івана Шылу чакае міліцыя


Іван Шыла
Іван Шыла

Актывіст з Салігорску Іван Шыла паведаміў карэспандэнту Свабоды, што ў доме бацькоў яго чакае міліцыя.

Пра гэта яму паведамілі бацькі. Актывіст кажа, што яму хочуць уручыць позву.

Іван не выключае, што цікавасьць міліцыянтаў можа быць зьвязана з графіці ў Салігорску пра расейскага прэзыдэнта Пуціна і перафарбаваным у бел-чырвона-белы колер знакам на ўезьдзе ў горад.

«Ладзяць праверку па „вандалізьме“. Але, хутчэй, гэта проста фармальная адпрацоўка загаду зь Менску. Бо пра гэтыя акцыі напісалі, нехта прачытаў і папрасіў пакараць хоць некага. Я ня бачу, каб яны сапраўды шукалі кагосьці канкрэтнага. Так, старых актывістаў затрымаць, пасадзіць на суткі і здаць справаздачу», — сказаў Свабодзе Іван Шыла.

16 верасьня ў кватэры Ўладзімера Шылы, бацькі маладафронтаўцаў Івана і Ільлі, адбыўся ператрус. Міліцыянты забралі сыстэмны блёк кампутара.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG