Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня, 2 кастрычніка: першая згадка Вільні


Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

У Доме ўраду адкрыецца пятая сэсія Палаты прадстаўнікоў. Пачатак у 10:00.

У офісе кампаніі «Гавары праўду» (вул. Ленінградзкая, 5-37) – прэс-канфэрэнцыя з нагоды збору подпісаў у падтрымку Народнага рэфэрэндуму. Удзельнічаюць: Уладзімер Някляеў, Аляксей Янукевіч, Юрась Губарэвіч і Мечыслаў Грыб. Пачатак у 11.00.

У Менску пачнецца Міжнародны антынаркатычны форум. Удзел у ім возьмуць дэпутаты, экспэрты, прадстаўнікі ААН і Чырвонага крыжа, Пракуратуры, КДБ, іншых дзяржаўных структураў, грамадзкія дзеячы, юрысты, псыхолягі, сьвятары, журналісты. Форум адкрыецца ў адміністрацыі Першамайскага раёну ў 10:00.

Да 3 кастрычніка ў Менску працягнецца ІІІ зьезд настаўнікаў і працаўнікоў адукацыі краінаў СНД.

Да 22 кастрычніка – Міжнародны форум тэатральнага мастацтва «ТЕАРТ».

Міжнародны дзень барацьбы супраць гвалту.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1323 – першая пісьмовая згадка Вільні, у лісьце вялікі князь літоўскі Гедымін называе горад сваім «стольным градам».

1413 – заключана Гарадзельская вунія Вялікага княства Літоўскага з Каралеўствам Польскім, якая надала беларуска-літоўскай шляхце палітычныя правы.

1523 – у кракаўскай друкарні на лацінскай мове выйшаў зборнік Міколы Гусоўскага «Песьня пра зубра», які складаўся з прысьвячэньня каралеве Боне Сфорцы, уласна паэмы і 11 вершаў.

Бог барані, калі нас перамогуць прышэльцы,
Лепш ужо сьмерць нам усім без пары, чым такая
Доля — жыцьцё пад'ярэмнае ў чорнай няволі.
Караю боскай такіх не застрашыць, каторым
Іхная вера дыктуе нянавісьць к другому.

Мікола Гусоўскі. Песьня пра зубра


1870 – Рым стаў сталіцай аб'яднанай Італіі.

1930 – у Горадні надрукаваны першы нумар часопісу «Беларуская думка».

1990 – выйшаў першы нумар газэты Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь «Народная газэта».

У гэты дзень нарадзіліся:

1819 – Аляксандар Незабытоўскi, беларускі і польскі пісьменьнік.

1828 – Міхаіл Каяловіч, гісторык, грамадзкі дзеяч, адзін з родапачынальнікаў ідэалёгіі «заходнерусізму».

1869 – Махатма Гандзі, адзін з кіраўнікоў ды ідэоляг нацыянальна-вызвольнага руху Індыі.

1904 – Грэм Грын, ангельскі пісьменьнік, драматург і літаратурны крытык.

1934 – Тамара Чарняўская, беларускі гісторык архітэктуры.

1945 – Тамара Габрусь, беларускі гісторык архітэктуры, мастацтвазнавец.

1961 – Сяргей Шупа, беларускі перакладчык, мовазнавец і журналіст.

1965 – Зьміцер Сідаровіч, беларускі дудар, былы лідэр гурту «Камэлот».

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

Самы нетаропкі чалавек у сьвеце. 2 кастрычніка 1872 году Філеас Фог выехаў зь Лёндану і ўзяў курс на ўсход

XS
SM
MD
LG