Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Расеі ня будуць адключаць інтэрнэт


Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін на пасяджэньні Рады бясьпекі заявіў, што ўлады ня будуць абмяжоўваць доступ у інтэрнэт і ставіць яго пад татальны кантроль, але сайты, якія прапагандуюць экстрэмізм і распаўсюджваюць дзіцячую парнаграфію, будуць закрывацца.

«Відавочна, што сёньня нам неабходна выпрацаваць і рэалізаваць комплекс дадатковых захадаў у галіне інфармацыйнай бясьпекі. Па-першае, варта якасна павысіць абароненасьць айчынных сетак сувязі і інфармацыйных рэсурсаў, у першую чаргу тых, што выкарыстоўваюць дзяржаўныя структуры», — сказаў Пуцін..

Пры гэтым ён адзначыў, што дзяржава ня мае намеру абмяжоўваць дзейнасьць інтэрнэту на тэрыторыі Расеі.

«Важна забясьпечыць устойлівасьць і бясьпеку расейскага сэгмэнту інтэрнэту. Хачу падкрэсьліць, мы ня маем намеру абмяжоўваць доступ у сеціва, ставіць яго пад татальны кантроль, адзяржаўліваць інтэрнэт», — сказаў ён.

Раней у СМІ зьявіліся паведамленьні аб магчымасьці адключэньня расейскіх правайдэраў ад інтэрнэту ў надзвычайных умовах, такіх, як ваенныя дзеяньні ці пратэстныя выступы ўнутры краіны. Пазьней міністар сувязі Расеі Мікалай Нікіфараў абверг гэтую інфармацыю і заявіў, што ўлады, наадварот, рыхтуюць плян мерапрыемстваў на выпадак, калі Захад паспрабуе заблякаваць для Расеі доступ да сеціва. Экспэрты і праваабаронцы занепакоеныя магчымым адключэньнем Расеі ад інтэрнэту і заяўляюць аб чарговай спробе ўладаў ўсталяваць татальную цэнзуру.

XS
SM
MD
LG