Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Напад на абменьнік у Менску: закладніца вызвалена, нападнік «абясшкоджаны»


«У праваахоўныя органы паступіла інфармацыя аб пранікненьні ў абменны пункт „Белсвісбанку“ ў гандлёвым цэнтры „Шчасьце“ невядомай асобы з прадметам, падобным да пісталета. Задзейнічаныя ўсе сілавыя органы», — апавёў журналістам афіцыйны прадстаўнік управы Сьледчага камітэту па горадзе Менску Аляксандар Герасімаў.

Пункт абмену валют знаходзіцца ў гандлёвым цэнтры «Шчасьце» на праспэкце Незалежнасьці, у Першамайскім раёне Менску.

«На месцы працуюць спэцслужбы», — паведаміў Герасімаў.

Паводле kp.by, на месца здарэньня быў выкліканы каталіцкі сьвятар, які завяршыў перамовы і сышоў.

«На абменны пункт „Белсвісбанку“ напаў мужчына, верагодна з агнястрэльнай зброяй. Крыкі на ўвесь ГЦ, АМАП ужо тут, — паведаміў у Twitter’ы сьведка. — Дзяўчыну ў закладнікі ўзяў. Сядзяць унутры пакоя, пакуль бяз руху».

Паводле відавочцаў, нападнік дачакаўся, пакуль касірка будзе выходзіць, заштурхаў дзяўчыну ўсярэдзіну, зайшоў за ёй і замкнуўся знутры.

Сьледчы камітэт пачаў крымінальную справу паводле артыкула «Захоп закладніка», паведаміла карэспандэнту Свабоды прадстаўніца Сьледчага камітэту Юлія Ганчарова.

«З мужчынам сярэдняга веку, які захапіў у закладнікі дзяўчыну, вядуцца перамовы».

А 16:40 Сьледчы камітэт паведаміў, што ў выніку спэцапэрацыі закладніцу вызвалілі. Нападнік абяскоджаны. Праца сьледча-апэратыўнай групы на месцы здарэньня працягваецца.

XS
SM
MD
LG