Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кошт нафты падае, але на Беларусь гэта істотна не паўплывае


Цэны на нафту працягнулі падзеньне і па выніках аўторка дасягнулі мінімальнага значэньня за апошнія два гады, паведамляе Прайм-ТАСС.

Учора на нью-ёрскай біржы Nymex кошт барэля Brent упаў ніжэй за 95 даляраў, дасягнуўшы ўзроўню 94,8 даляра за барэль.

Як адзначыў у камэнтары Радыё Свабода эканаміст Леанід Злотнікаў, у адрозьненьне ад Расеі на Беларусь падзеньне цэн на нафту істотна не паўплывае.

«Зьніжэньне ідзе з двух бакоў: з аднаго боку, упадуць цэны на нафтапрадукты, якія мы экспартуем, а з другога боку, упадуць цэны на нафту, якую мы пастаўляем з Расеі. Таму такіх ужо вялікіх страт для Беларусі, як гэта будзе для Расеі, ня будзе. Усё роўна даходы ад перапрацоўкі нафты будуць заставацца высокімі, таму што расейская нафта будзе пастаўляцца нам па цэнах, значна ніжэйшых за сусьветныя. Некаторыя страты будуць, але невялікія», — кажа Злотнікаў.

Паводле прагнозаў экспэртаў, нафта і надалей будзе таньнець. Пры гэтым расейская нафта маркі Urals заўсёды прадаецца па кошце на некалькі даляраў ніжэйшым, чым Brent.

XS
SM
MD
LG