Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інтэрнэт-хуліганы могуць атрымаць да трох гадоў


Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўленьня Сьледчага камітэту па Віцебскай вобласьці Іна Гарбачова, у Дубровенскі раённы аддзел СК зьвярнулася маці жыхаркі раённага цэнтра. Жанчына распавяла, што з асабістай старонкай, зарэгістраванай у сацыяльнай сетцы яе дачкой, вырабляюцца маніпуляцыі, якія прыніжаюць гонар і годнасьць непаўналетняй.

Жанчына патлумачыла, што невядомыя скапіявалі фатаграфіі, разьмешчаныя на асабістай старонцы яе дачкі, пераўтварылі іх пры дапамозе кампутарнай праграмы Photoshop, пасьля чаго непрыстойныя фота разьмясьцілі ў інтэрнэце ў агульным доступе.

Справу па гэтым факце завялі па частцы 2 артыкула 189 Ккрымінальнага кодэксу (абраза).

Цяпер па крымінальнай справе праводзіцца комплекс сьледчых дзеяньняў, накіраваных на выяўленьне вінаватай асобы. Супрацоўнікам органаў унутраных спраў даручана правядзеньне апэратыўна-вышуковых захадаў, якія садзейнічаюць раскрыцьцю злачынства.

Санкцыя па гэтым артыкуле прадугледжвае пакараньне ў выглядзе абмежаваньня волі на тэрмін да трох гадоў.

XS
SM
MD
LG