Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША выяўлены першы выпадак захворваньня ліхаманкай Эбола


ілюстрыцайнае фота

ілюстрыцайнае фота

Цэнтар па кантролі і прафіляктыцы захворваньняў ЗША пацьвердзіў першы выпадак захворваньня ліхаманкай Эбола на тэрыторыі Злучаных Штатаў.

Падчас прэсавай канфэрэнцыі кіраўнік цэнтра Томас Фрыд паведаміў аб тым, што ахвярай віруса зьяўляецца жыхар Лібэрыі, які прыехаў наведаць сваіх сваякоў у Злучаных Штатах. Ён зьвярнуўся па дапамогу праз шэсьць дзён пасьля прыбыцьця ў ЗША. Яшчэ праз два дні ён быў зьмешчаны ў ізалятар у Тэхаскім Прэсьвітэрыянскі шпіталь у Даласе.

«Існуе верагоднасьць, што сёй-той зь людзей, якія мелі кантакт з пацыентам, прадэманструе ў бліжэйшыя тыдні сымптомы ліхаманкі Эбола, — сказаў Томас Фрыд, — але ў мяне няма сумненьняў, што мы спынім распаўсюджваньне захворваньня ў Злучаных Штатах».

Паволде спадара Фрыда, пагрозе заражэньня падвергліся некалькі сямейнікаў пацярпелага. Супрацоўнікі хуткай дапамогі, якія даставілі пацыента ў шпіталь, падвергнутыя каранціну. Спэцыялісты спрабуюць выявіць усе кантакты хворага ў Злучаных Штатах. Верагоднасьць заражэньня пасажыраў самалёта, якія ляцелі разам зь ім з Лібэрыі, мінімальная, паколькі ў яго ў той момант не было сымптомаў захворваньня, — заявіў кіраўнік Цэнтру па кантролі і прафіляктыцы захворваньняў ЗША.

Эпідэмія сьмяротна небясьпечнай ліхаманкі лютуе сёлета ў некалькіх краінах Заходняй Афрыкі, дзе ад гэтага захворваньня памерлі больш за тры тысячы чалавек.

XS
SM
MD
LG