Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З 1 кастрычніка паліва падаражэе ў сярэднім на 4,8%, паведамілі карэспандэнту Свабоды на менскіх АЗС.

Кошт аднаго літра бэнзіну АІ-92 будзе каштаваць 10 600 рублёў, АІ-95 — 11 400 рублёў, дызпаліва — 11 500 рублёў.

На аўтазаправачных станцыях паведамляюць, што цэны на паліва памяняюцца пасьля 24 гадзіны. Прычыну падаражэньня на АЗС не тлумачаць.

Гэта ўжо чацьвёртае за год падаражэньне аўтамабільнага паліва. Апошні раз канцэрн «Белнафтахім» падвышаў цэны на бэнзін 9 верасьня.

XS
SM
MD
LG