У складзе дэлегацыі — старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Ліцьвіна, старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак, намесьнік старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч і іншыя.
Сёньня дэлегацыя зь Беларусі сустрэнецца з кіраўніком дырэкцыі па палітычных пытаньнях сакратарыяту ПАРЭ Аляксандрам Гесэлем (Alexander Guessel), камісарам Рады Эўропы па правах чалавека Нілсам Муйжніексам (Nils Muižnieks), а таксама генсакратаром Рады Эўропы Турб’ёрнам Ягландам (Thorbjorn Jagland).
Асноўная тэма сэсіі ПАРЭ — ваенны канфлікт на ўсходзе Ўкраіны. Таксама парлямэнтары абмяркуюць стан правоў чалавека ў іншых краінах Эўропы.