Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Адэсе зьбілі народнага дэпутата Ўкраіны Нестара Шуфрыча


Адэскі краявід
Адэскі краявід

Актывісты «Правага сэктару», «Самаабароны», «Аўтамайдану» і «Эўрамайдану» даведаліся, што Нестар Шуфрыч праводзіць нараду з адэскім «Апазыцыйным блёкам» у будынку абласной адміністрацыі.

Шуфрыч разам з экс-губэрнатарам Мікалаем Скорыкавым выйшаў на ганак будовы і спрабаваў супакоіць людзей, аднак завязалася сварка, якая перарасла ў бойку.

Нестар Шуфрыч з акрываўленым тварам спрабаваў уцячы з плошчы, аднак яго некалькі разоў даганялі і валілі на зямлю. Мікалая Скорыкава абвінавацілі ў арганізацыі бойні 19 лютага і таксама ледзь не пабілі. Але пасьля таго, як Скорыкаў заступіўся за Шуфрыча, яму таксама дасталася. Ахова Шуфрыча ўжыла супраць актывістаў газ і страляла ўгару з табэльнай зброі.

Раней сёньня ў Адэсе ўкраінскія актывісты падрыхтавалі сьмецьцевы бак для дэпутата Вярхоўнай Рады, кандыдата ў народныя дэпутаты Нестара Шуфрыча, аднак ён на сваю прэс-канфэрэнцыю не зьявіўся.

Прэс-канфэрэнцыя Шуфрыча была заплянаваная на 12.00 у офісе бізнэс-цэнтру «Шаўчэнкаўскі», разьмешчаным на праспэкце Шаўчэнкі. Незадоўга да пачатку мерапрыемства да будынку прыбыло некалькі дзясяткаў актывістаў, у тым ліку, прадстаўнікоў «Правага сэктару» і «Аўтамайдану». Яны падкацілі да будынку вялікі сьмецьцевы кантэйнэр і заявілі, што рыхтуюць сустрэчу Шуфрычу.

Калі Шуфрыч не зьявіўся, арганізатары заявілі, што прэс-канфэрэнцыя сарваная, і яны лічаць, што кандыдат у дэпутаты не прыйшоў у сувязі з прысутнасьцю каля будынку актывістаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG