Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцу Танкачову могуць пазбавіць віду на жыхарства ў Беларусі


Алена Танкачова

Алена Танкачова

У дачыненьні да праваабаронцы, старшыні праўленьня асьветніцкай установы «Цэнтар прававой трансфармацыі (Lawtrend)» Алены Танкачовай распачатая працэдура пазбаўленьня яе віду на жыхарства ў Беларусі.

Алена Танкачова — грамадзянка Расейскай Фэдэрацыі, каля 30 год пражывае ў Беларусі.

«23 верасьня я атрымала апавяшчэньне аб пачатку працэдуры ануляваньня віду на жыхарства. Будучы юрыстам паводле адукацыі і не палаючы жаданьнем зьяжджаць, я прадпрымаю ўсе неабходныя юрыдычныя дзеяньні, якія, магчыма, могуць паўплываць на сытуацыю», — паведаміла праваабаронца БелаПАН.

У размове з карэспандэнтам Свабоды Танкачова патлумачыла, што спадзяецца станоўча вырашыць праблемы, якія ўзьніклі, і вельмі разьлічвае застацца ў Беларусі. Працэдура мае заняць месяц-паўтара, зазначыла спадарыня Танкачова.

XS
SM
MD
LG