Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Біл Гэйтс зноў узначаліў сьпіс самых багатых амэрыканцаў


Біл Гейц

Біл Гейц

Публікацыя сьпісу 400 галоўных багацеяў ЗША часопісам Forbes паказала, што за год яны сталі яшчэ багацей, і пацясьніць іх атрымоўваецца толькі крыху.

Адзін з заснавальнікаў кампаніі Microsoft Біл Гэйтс ў 21-ы раз запар узначаліў штогадовы сьпіс 400 самых багатых амэрыканцаў паводле вэрсіі часопіса Forbes, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Сьпіс быў апублікаваны ў панядзелак і паказаў, што багатыя становяцца яшчэ багацей. Сумарная маёмасьць людзей са сьпісу вырасла за год на 13 адсоткаў і склала 2,29 трыльёна даляраў, чаму спрыяла ўмацаваньне фондавага рынку ЗША.

Чыстая кошт актываў Гэйтса склаў 81 мільярд даляраў — на 9 мільярдаў больш, чым у 2013 годзе.

Інвэстар Уорэн Бафэт, кіраўнік Berkshire Hathaway, захаваў за сабой другое месца з 67 мільярдамі даляраў. Зьмяненьняў у трэцім радку таксама не адбылося — яго па-ранейшаму займае заснавальнік кампаніі Oracle Лары Элісан (50 мільярдаў). Браты Чарльз і Дэвід Кох, суўладальнікі Koch Industries падзялілі чацьвёртае месца, валодаючы па 42 мільярда даляраў кожны.

У сьпісе зьявілася 27 новых людзей, у тым ліку заснавальнік WhatsApp Ян Кум, які заняў 62-е месца. У лютым гэтага года Facebook абвясціў аб плянах куплі мабільнай сыстэмы абмену паведамленьнямі за 19 мільярдаў даляраў.

Найбольшы прырост багацьця — на 15 мільярдаў даляраў — прадэманстраваў кіраўнік Facebook Марк Цукерберг, які заняў 11 месца з 34 мільярдамі даляраў.

XS
SM
MD
LG