Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за палову апытаных, якія плянуюць удзельнічаць у парлямэнцкіх выбарах, гатовыя падтрымаць ўступленьне Ўкраіны ў НАТО.

Такія даныя сацыялягічнага апытаньня кампаніі GfK Ukraine, якая праводзіла дасьледаваньні грамадзкай думкі з 24 па 28 верасьня на замову грамадзкай арганізацыі «Фонд «Адкрытая палітыка».

«52% рэспандэнтаў ва ўзросьце, старэйшым за 18 гадоў, якія не выключаюць магчымасьці прыняць удзел у выбарах у Вярхоўную Раду, гатовыя падтрымаць ўступленьне Ўкраіны ў НАТО на ўсеўкраінскім рэфэрэндуме, калі б такі адбываўся ў бліжэйшую нядзелю. Супраць ўступленьня Ўкраіны ў НАТО выказаліся 19%, 18% прызналіся, што не галасавалі б на такім рэфэрэндуме, яшчэ 10% ня вызначыліся са сваім стаўленьнем. Традыцыйна, найбольшая падтрымка ўступленьня ў НАТО сярод жыхароў заходняга рэгіёну і кіяўлян (73% і 71% адпаведна), а самая нізкая — на поўдні і ўсходзе краіны (36% і 27%). Мужчыны ў большай ступені падтрымліваюць ўступленьне ў НАТО, чым жанчыны (60% супраць 47% сярод жанчын)», — гаворыцца ў паведамленьні GfK Ukraine.

Законапраект аб адмове ад пазаблёкавага статусу Ўкраіны, Вярхоўная Рада павінна разгледзець на наступным пасяджэньні. Адпаведны законапраект быў унесены урадам у парлямэнт яшчэ 29 жніўня.

Раней у гэтым месяцы сьпікер парлямэнта Аляксандр Турчынаў заявіў, што ў парлямэнце ёсьць галасы для адмены пазаблёкавага статусу Ўкраіны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG