Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Харкаве на месцы Леніна адбываюцца беспарадкі


У сацыяльных сетках у панядзелак увечары зьявіліся паведамленьні пра вулічныя сутыкненьні ў Харкаве, дзе днём раней на цэнтральнай плошчы быў зьнесены помнік Леніну.

Паводле аднаго з паведамленьняў у «Твітэры», у выніку беспарадкаў у Харкаве, на плошчы Свабода, ёсьць пацярпелыя, як мяркуецца, гаворка ідзе пра нажавыя раненьні.

Паводле «Інтэрфакса», футбольныя фанаты разагналі ў панядзелак увечары ў Харкаве прыхільнікаў аднаўленьня скінутага ў нядзелю манумэнта. Гэтыя людзі прыйшлі да пастамэнту разбуранага помніка.

Фанаты, кідаючы пэтарды і дымавыя шашкі, узьлезьлі на пастамэнт і скінулі кветкі, якія гараджане прыносілі днём. Адбылося некалькі боек. У выніку боек у аднаго чалавека разьбітая галава. «Інтэрфакс» паведамляе таксама, што мэдычная дапамога спатрэбілася яшчэ аднаму пацярпеламу, якога кінуліся зьбіваць некалькі чалавек.

Помнік Леніну ў Харкаве зьнесла з дапамогай электрапілы і канатаў група людзей зь ліку ўдзельнікаў мітынгу за адзіную Ўкраіну. Яны прыйшлі ў нядзелю на шматтысячную акцыю, трымалі плякаты з надпісамі «Забі ў сабе маскоўскага раба», «Веру ва Ўкраіну».

Пазьней стала вядома, што МУС Украіны закрыла справу аб хуліганстве па факце зносу помніка ў Харкаве, так і не пачаўшы расьсьледаваньня. Падставай для спыненьня разбору стала тое, што кіраўнік абласной адміністрацыі Ігар Балута падпісаў распараджэньне аб дэмантажы манумэнта.

Мэр Харкава Генадзь Кернес заявіў пры гэтым пра намер аднавіць помнік.

У гэтым годзе помнікі Леніну былі разбураныя ў некалькіх гарадах і вёсках Украіны, у тым ліку ў Жытомірскай, Сумскай, Днепрапятроўскай, Мікалаеўскай, Чарнігаўскай і Кіраваградзкай абласьцях.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG