Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сеціве зьявіліся сьведчаньні пра гібель «снайпэркі з Барысава»


Натальля Красоўская

Натальля Красоўская

Паведамляецца, што Натальля Красоўская з Барысава, якая ваявала на баку ўзброеных сэпаратыстаў у Данбасе, загінула.

Карыстальнік Youtube, журналіст расейскай газэты «Комсомольская правда» Аляксандар Панамароў паведаміў 28 верасьня:

«Наташа загінула ў сярэдзіне верасьня, учора яе пахавалі ў мэмарыяле на Савур-Магіле. Сьветлая ёй памяць. Інтэрвію зроблена ў легендарным і шматпакутным кафэ «Мяцеліца» на ўезьдзе ў Славянск. Праз гадзіну пасьля размовы Наташу кантузіла, і наступным разам мы зь ёй сустрэліся ў склепе гарадзкой бальніцы Славянску падчас артабстрэлу... Яна нічога ня чула і гаварыць не магла, проста ўсьміхнулася і паказала мне пальцамі «V».

Гэтую ж інфармацыю пацьвердзіў іншы журналіст «Комсомольской правды» Дзьмітры Сьцечын, які напісаў пад публікацыяй відэа з Красоўскай:

«Загінула Наташа Красоўская зь Беларусі. Мы зрабілі зь ёй гэтае інтэрвію ў чэрвені, у шматпакутным кафэ „Мяцеліца“ пры ўезьдзе ў Славянск. Праз гадзіну яе ў гэтай „Мяцеліцы“ кантузіла, яшчэ двух апалчэнцаў параніла. Наш кіроўца і яго машына ацалелі проста цудам — мінамётка не спрацавала ў мяккай клюмбе. Наступным разам мы сустрэлі Наташу ў склепе гарадзкой бальніцы Славянску — заскочылі туды паміж дзьвюма сэрыямі мін. Наташа не гаварыла і ня чула, толькі ўсьміхалася і паказала нам „вікторыю“. Такой мы яе і запомнілі».

У жніўні ўжо зьяўлялася інфармацыя пра сьмерць Натальлі Красоўскай, але пазьней яна сама абвергла гэта ў відэазвароце.

Свабода спрабавала знайсьці сьляды Красоўскай у Барысаве, але бяз посьпеху.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG