Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Данбасе сэпаратысты парушаюць замірэньне


Нягледзячы абвешчанае замірэньне прарасейскія баевікі і расейскія вайскоўцы ў Данбасе працягваюць атакаваць пазыцыі сіл Антытэрарыстычнай апэрацыі ў Данбасе.

Пра гэта паведамляе каардынатар руху «Інфармацыйны супраціў» Дзьмітрый Тымчук.

«Зафіксаваныя больш за 50 абстрэлаў пазыцый і блёкпастоў ўкраінскіх войскаў. Акрамя абстрэлаў, зафіксаваныя неаднаразовыя спробы штурмаў пазыцый сіл АТА на тэрыторыі аэрапорта ў Данецку, а таксама ў раёнах населеных пунктаў Дэбальцэва і Трудаўскае», — інфармуе ваенны экспэрт.

19 верасьня ўдзельнікі Трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні канфлікту на ўсходзе Ўкраіны прынялі Мэмарандум аб выкананьні палажэньняў Менскага пратаколу ад 5 верасьня аб кроках, накіраваных на імплемэнтацыю Мірнага пляна прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі і ініцыятыў Ўладзімера Пуціна.

Мэмарандум ўключае ў сябе дзевяць пунктаў, у якіх гаворыцца, у прыватнасьці, аб агульным спыненьні прымяненьня зброі і забароне на ўжываньне ўсіх відаў зброі і любых наступальных дзеяньняў.

XS
SM
MD
LG