Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За знос помніка Леніна ў Харкаве караць ня будуць


Uk

Uk

Удзельнікі зносу помніка Леніну ў Харкаве вызваленыя ад крымінальнай адказнасьці. МУС Украіны закрыла справу аб хуліганстве, так і не пачаўшы расьсьледаваньня.

Падставай для спыненьня разбору стала тое, што кіраўнік абласной адміністрацыі Ігар Балута падпісаў распараджэньне аб дэмантажы манумэнта.

Міністар унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў напісаў у Facebook, што яго падначаленых помнік Леніну не цікавіць. Дарадца кіраўніка МУС Антон Герашчанка паведаміў, што ў горадзе Дзергачоў Харкаўскай вобласьці мінулай ноччу зьнесьлі яшчэ адзін помнік Леніну. «Гэта проста сьвята нейкае!»,— напісаў Герашчанка ў Facebook.

Раней у нядзелю ў Харкаве каля васьмі тысяч чалавек прынялі ўдзел у мітынгу за адзіную Ўкраіну. Яны трымалі ў руках плякаты з надпісамі: «Забі ў сабе маскоўскага раба», «Веру ва Ўкраіну!», а таксама дзяржаўныя сьцягі і сымболіку партый «Бацькаўшчына», «Свабода», «Правы сэктар». Удзельнікі акцыі з дапамогай электрапілы і канатаў зьнесьлі манумэнт, які лічыўся самым вялікім ва Ўкраіне.

Знос помніка Леніну ў Харкаве кіраўнік рэгіёну патлумачыў жаданьнем ўрэгуляваць напружаную сытуацыю, якая склалася вакол манумэнта, а таксама неабходнасьцю выканаць законы аб ахове культурнай спадчыны і аб увекавечаньні памяці ахвяр Галадамору.

XS
SM
MD
LG