Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля 30 чалавек загінулі ў выніку вывяржэньня вулькану ў Японіі


Вулькан. Ілюстрацыйнае фота
Вулькан. Ілюстрацыйнае фота

У Японіі падчас пошукаў зьніклых пасьля пачатку вывяржэньня вулькана Онтакэ знойдзеныя каля 30 чалавек з прыкметамі спыненьня сэрца.

Пра гэта паведамляюць мясцовыя чыноўнікі і паліцыянты. Як адзначаюць агенцтвы, пра сур’ёзныя праблемы з сэрцам і лёгкімі ў Японіі паведамляюць, як правіла, перад тым, як лекары афіцыйна пацьвердзяць наступ сьмерці.

Раней паведамлялася пра пошукі больш за 30 зьніклых у прэфэктуры Нагана.

Вывяржэньне, якое называюць нечаканым, пачалося ў суботу. Попел і клубы дыму выкідваліся на вышыню ў некалькі кілямэтраў. Дзясяткі людзей былі тэрмінова эвакуяваныя, многія зь іх — альпіністы, калі іх здарэньне застала зьнянацку. Пацярпелі дзясяткі людзей.

Вулькан ў прэфэктуры Нагана разьмешчаны прыкладна за 200 кілямэтраў на захад ад Токіа. Онтакэ — другі па велічыні вулькан ў Японіі. Яго вышыня складае 3067 мэтраў. Да гэтага вывяржэньне адбывалася ў 2007 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG