Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Людзі ўсяго сьвету чакаюць ад ЗША лідэрства» — Абама


Барак Абама

Барак Абама

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што Злучаныя Штаты застаюцца лідуючай і стабілізуючай сілай у сьвеце.

У сваім суботнім звароце 27 верасьня ён адзначыў, што «амэрыканскае лідэрства застаецца адзіным нязьменным у сьвеце, поўным нявызначанасьцяў».

Паводле яго слоў, Злучаныя Штаты мабілізавалі сябе на рашэньне самых надзённых сусьветных праблем. Прэзыдэнт ЗША падкрэсьліў вядучую ролю Амэрыкі ў міжнароднай кампаніі па раскладаньні і ў зьнішчэньні радыкальнай групоўкі «Ісламская дзяржава», а таксама ў намаганнях супраць таго, што ён назваў «агрэсіяй Расеі ва Ўкраіне».

«Злучаныя Штаты ўзначальваюць намаганьні па згуртаваньні сьвету супраць расейскай агрэсіі ва Ўкраіне», — заявіў ён. «Разам з нашымі саюзьнікамі мы будзем падтрымліваць народ Украіны па меры разьвіцьця ў іх дэмакратыі і эканомікі. На гэтым тыдні я заклікаў яшчэ большую колькасьць народаў далучыцца да нас на слушным баку гісторыі», — паведаміў прэзыдэнт ЗША.

Абама таксама апісаў дзеяньні ЗША па барацьбе з эпідэміяй ліхаманкі Эбала ў Заходняй Афрыцы, якая забрала больш за 3000 жыцуцяў са снежня мінулага года. Ён сказаў, што Злучаныя Штаты накіроўваюць лекараў і навукоўцаў пры падтрымцы ўзброеных сілаў ЗША, «каб пагасіць выбліск і апрабаваць новыя мэтады лячэньня».

Амэрыканскі прэзыдэнт адзначыў, што людзі ўсяго сьвету чакаюць ад ЗША лідэрства.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG