Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джордж Клуні ажаніўся з праваабаронцай


У Вэнэцыі ў суботу амэрыканскі кінаактор і рэжысэр Джордж Клуні і адвакат па правах чалавека Амал Аламудзін пабраліся шлюбам. Пра гэта інфармацыйным агенцтвам паведаміла прадстаўніца актора.

Прадстаўнік Клуні абвясьціла пра гэта адным сказам. Гэты шлюб называюць доўгачаканым, паколькі Клуні доўга лічыўся найбольш зайздросным жаніхом Галівуду.

Кіназоркі і іншыя знакамітасьці, сябры Клуні, сабраліся, каб адсьвяткаваць цырымонію ў раскошным гатэлі "Аман" з выглядам на вэнэцыянскі Гранд-канал. Клуні і яго госьці, папіваючы шампанскае, праплываючы па канале на чаўнах перад пачаткам цырымоніі ў суботу ўвечары, віталі ўзмахамі рук прыхільнікаў, якія сабраліся на набярэжных каналу, паведамляе Associated Press. У картэжы з водных таксовак былі заўважаныя Сіндзі Кроўфард, яе муж Рэндзі Гербер, Біл Мюрэй і Мэт Дэйман.

XS
SM
MD
LG