Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн сыходзіць з пасады


Генсакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн прысутнічае на апошня нарадзе НАТО ў якасьці генэральнага сакратара, 28 верасьня 2014.

Генсакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн прысутнічае на апошня нарадзе НАТО ў якасьці генэральнага сакратара, 28 верасьня 2014.

У пятніцу завяршыўся тэрмін знаходжаньня на пасадзе Генэральнага сакратара НАТО Андэрса Фога Расмусэна. У гэтай сувязі з адмысловай заявай выступіў прэзыдэнт ЗША Барак Абама, які адзначыў, што Расмусэн быў адданым лідэрам і нястомным абаронцам трансатлянтычнага саюзу.

Па словах Абамы, пад кіраўніцтвам Расмусэна саюзьнікі па НАТО працавалі разам для вырашэньня шырокага спэктру праблемаў у галіне бясьпекі, вялі працу ў Афганістане, на Балканах і ў Лібіі. У апошні год знаходжаньня на пасадзе, яго кіраўніцтва аказала вырашальны ўплыў пры выпрацоўцы адказу НАТО на нечаканыя і сур’ёзныя праблемы, зьвязаныя з агрэсіўнымі дзеяньнямі Расеі ва Ўкраіне і пагрозай баевікоў з экстрэмісцкай арганізацыі «Ісламская дзяржава» на Блізкім Усходзе.

Абама вітаў уступ на пасаду былога прэм’ер-міністра Нарвэгіі Енса Сталтэнберга, які стане новым генэральным сакратаром НАТО.

Прэзыдэнт ЗША заявіў, што Генэральны сакратар Сталтэнберг прынясе энэргію, вопыт і глыбокае разуменьне важнасьці абароны агульных каштоўнасьцяў і абавязальніцтваў у галіне бясьпекі. «Зь нецярпеньнем чакаю пачатку працы зь ім для вырашэньня новых узьніклых праблемаў, зь якімі сутыкаецца НАТО», — падкрэсьліў Абама.

XS
SM
MD
LG