Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня Мубараку вынесуць прысуд. Як памяняўся Эгіпет пасьля "арабскай вясны"?


Хосьні Мубарака перавозяць верталётам хуткай дапамогі на судовы працэс

Хосьні Мубарака перавозяць верталётам хуткай дапамогі на судовы працэс

Сёньня ў Каіры чакаецца абвяшчэньне прысуду былому прэзыдэнту Эгіпту Хосьні Мубараку па справе аб гібелі дэманстрантаў падчас падзей у 2011 годзе.

Рэаліі, якія запанавалі ў Эгіпце праз тры гады пасьля падзеньня рэжыму Хосьні Мубарака, мала чым адрозьніваюцца ад ранейшых, паведамляе з Каіра карэспандэнт Reuters.

У двары дома адстаўнога генэрала паліцыі Сайеда Азба, адкуль Reuters вядзе рэпартаж, па-ранейшаму зьбіраюцца людзі, якія шукаюць працу або хочуць атрымаць сэртыфікат, які даказвае, што яны пісьменныя, або дамагчыся дапамогі ў забесьпячэнні будаўнічых ліцэнзій. Усё гэта нагадвае вяртаньне да палітыкі патранажу часоў Хосьні Мубарака, якая павінна была зьнікнуць зь яго падзеньнем.

Дэманстрацыя ў Каіры 14 жніўня 2014

Дэманстрацыя ў Каіры 14 жніўня 2014

Многае паказвае на тое, што вельмі невялікія шанцы на новы старт у часы, калі празь некалькі месяцаў Эгіпэт выбера новы парлямэнт, паведамляе Reuters. Генэрал Азб, былы сябра парлямэнту ад партыі Мубарака, якая цяпер спыніла сваё існаваньне, прапануе наведнікам паслугі, якія, як ён спадзяецца, прынясуць яму галасы на наступных парлямэнцкіх выбарах. Эгіпэт існуе без парлямэнту зь 2012 года, з тых часоў, як суд распусьціў першы дэмакратычна абраны заканадаўчы орган краіны, адмяніўшы такім чынам самае вялікае дасягненьне так званай «Арабскай вясны».

«Што пасееш, то і пажнеш... Гэта прырода эгіпэцкага народа... Асабістыя паслугі на першым месцы,» — кажа генэрал Азб, выпростваючы рукавы свайго шэрага адзеьня. «Мы пакуль не як Амэрыка... Культуры меркаваньняў і дыскусій няма... Гэтай сьпеласьці тут не існуе.»

Эгіпэт спрабаваў дамагчыся дэмакратыі пасьля зьвяржэньня Мубарака. Гэтага патрабавалі ўдзельнікі пратэстаў на плошчы Тахрыр у Каіры, якія прывялі да зьвяржэньня Мубарака пасьля 30 гадоў знаходжаньня ва ўладзе. Але пасьля доўгіх месяцаў гвалту і сутыкненьняў паміж актывістамі руху «Браты-мусульмане» і прыхільнікамі сьвецкага шляху разьвіцьця краіны да ўлады прыйшлі вайскоўцы на чале з генэралам Абдэлем Фатхам аль-Сісі, якія адхілілі абранага раней прэзыдэнта Мухамада Мурсі — аднаго зь лідэраў руху «Браты-мусульмане».

Прэзыдэнт Эгіпту Абдэль Фатах аль-Сісі

Прэзыдэнт Эгіпту Абдэль Фатах аль-Сісі

Пасьля абраньня аль-Сісі прэзыдэнтам ён «закруціў гайкі» і павярнуў назад палітычныя рэформы, пачатыя пасьля «Арабскай вясны» ў 2011 годзе. Многія эгіпцяне пагадзіліся з гэтым часткова таму, што выбралі стабільнасьць замест палітычных свабодаў, перадае Reuters.

XS
SM
MD
LG