Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 27 верасьня: Сусьветны дзень турызму


Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск. У галерэі «Ў» – «Дыскусія з элемэнтамі форум-тэатру «Падвойнае «Ж» або Аповесьць пра «несапраўдную жанчыну» ў рамках арт-праекту «XXY». Пачатак а 17.00.

Менск. У Тэатры імя Янкі Купалы – творчая вечарына, прысьвечаная юбілею народнага артыста Беларусі Генадзя Гарбука. Пачатак а 19.00.

Менск. На сцэне Палацу культуры прафсаюзаў пройдзе цырымонія закрыцьця і ўзнагароджаньня пераможцаў XI Міжнароднага фэстывалю студэнцкіх тэатраў «Тэатральны куфар. БДУ-2014». Пачатак а 20.00.


ЁСЬЦЬ НАГОДА

Сусьветны дзень турызму

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1605 ― перамога войска польнага гетмана літоўскага Яна Караля Хадкевіча над швэдамі пад Кірхгольмам.

1796 ― расейская імпэратрыца Кацярына ІІ выдала ўказ «пра абмежаваньне свабоды кнігадрукаваньня і ўвозу замежных кніг, пра заснаваньне цэнзуры». Згодна з гэтым указам у Расейскай імпэрыі, у тым ліку і ў Беларусі, зачыняліся ўсе прыватныя друкарні.

1920 ― войскі Станіслава Булак-Балаховіча занялі Пінск.

1941 ― Сырыя абвясьціла сябе незалежнай дзяржавай.

У гэты дзень нарадзіліся:

1533 ― Стэфан Баторы, кароль Рэчы Паспалітай, вялікі князь літоўскі.

1871 ― італьянская паэтка Грацыя Дэледа, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры (1926).

1882 ― Міхаіл Кахановіч, беларускі палітычны дзяяч, пэдагог, рэдактар, публіцыст, першы дырэктар Віленскай беларускай гімназіі.

1892 ― Сяргей Баран, грамадзкі і культурны дзяяч, пэдагог; заснавальнік Гарадзенскай беларускай гімназіі, пасол польскага сойму ў 1922-1927 гадох. У 1933 годзе быў арыштаваны НКВД і памёр у ГУЛагу, год сьмерці невядомы.

1903 ― Вера Харужая, дзяячка вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, адзін з арганізатараў антыфашысцкага падпольля ў Віцебску, публіцыстка.

1909 ― Лукаш Калюга, беларускі пісьменьнік.

«Ня тое, што ў аднаго пiсьменьнiка... Прыйшоў Адаму зь вёскi лiст, i не было ў iм нiводнае сынтаксычнае памылкi. Але неставала дзьвюх косак i адно шматкроп'е было недарэчы. I ў краiне суцэльнай пiсьменнасьцi ўжо нельга цытаваць такога лiста – давядзецца пераказваць. Хвалiўся Васiль – Адамаў найлепшы дружака, – што гэтымi днямi была вечарынка ў iх. Да белае ранiцы гулялi. Разьвiднiвала ўжо, як яны разыходзiлiся...»

Пачатак апавяданьня Лукаша Калюгі «Вам знаёмае», 1932 год.

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

Сын за папу. У гэты дзень быў заснаваны Ордэн езуітаў

XS
SM
MD
LG