Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 28 верасьня: спартовы фэстываль «Мова Сup»


Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск. У рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы (вул. Каліноўскага, 111) стартуе нацыянальны спартовы фэстываль «Мова Сup» з удзелам зорак айчыннага спорту. Мова фэстывалю – беларуская. Рэгістрацыя ўдзельнікаў у 10-10:15.

Тураў (Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласьць). Грамадзкае аб'яднаньне «Ахова птушак Бацькаўшчыны» запрашае на V Фэстываль кулікоў. Пачатак аб 11.00.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1551 ― памёр Ян Радзівіл, дзяржаўны дзяяч ВКЛ.

1708 – расейскія палкі і атрады калмыкаў на загад расейскага цара Пятра І спалілі беларускі горад Віцебск. У той самы дзень адбылася бітва расейскага войска са швэдамі каля вёскі Лясная, непадалёку ад Прапойску, цяперашняга Слаўгарада.

1803 ― нарадзіўся Праспэр Мэрымэ, францускі пісьменьнік.

1939 – у Маскве міністры замежных справаў СССР і Нямеччыны Молатаў і Рыбэнтроп падпісваюць «Нямецка-савецкую дамову аб дружбе і мяжы СССР і Нямеччыны». Быў таксама падпiсаны сакрэтны пратакол, паводле якога Лiтва ўключалася ў сфэру iнтарэсаў Савецкага Саюзу.

1934 ― нарадзілася Брыжыт Бардо, француская кінаакторка, актывістка руху абароны правоў жывёлаў, сэкс-сымбаль эўрапейскага кіно 1960-х.

1937 – савецкія карныя органы расстралялі беларускага драматурга, актора і рэжысэра, заснавальніка беларускага савецкага тэатру Ўладзіслава Галубка. Забойству не перашкодзіла нават тое, што Галубок быў першым народным артыстам Беларусі. Чалавек, які ўсё сваё жыцьцё прысьвяціў тэатру, напісаў 40 п’ес і выхаваў вялікае мноства прафэсійных актораў, быў зьнішчаны паводле хлусьлівага абвінавачаньня ў палітычнай дзейнасьці.

1938 ― нарадзіўся Мечыслаў Грыб, беларускі палітык. У студзені 1994 году стаў старшынём Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь, замяніўшы на гэтай пасадзе Станіслава Шушкевіча. Пад старшынствам Мечыслава Грыба Вярхоўны Савет 15 сакавіка 1994 году прыняў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

1941 – у Мар’іну Горку прыбылі зь Менску 60 карнікаў, прадстаўнікоў жандармэрыі, ахоўнай паліцыі і СД пад камандаваньнем брыгадэн-фюрэра СС Цымэра. Усіх габрэяў выгналі з хатаў на плошчу, а адтуль на 9 машынах даставілі да раней выкапаных ямаў ва ўрочышчы Папова Горка – за 400 мэтраў ад вёскі Блонь. Усяго было забіта больш за тысячу чалавек.

1958 ― памёр Аляксей Туранкоў, беларускі кампазытар.

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

Таварыш Цзы. Забіць яго, як пацука, што перабягае вуліцу! Так заклікалі абысьціся зь ім кітайскія хунвэйбіны.

XS
SM
MD
LG