Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна, Расія і Эўразьвяз правядуць у Бэрліне перамовы па газу


У Бэрліне сёньня адбудзецца трохбаковая сустрэча ў фармаце Ўкраіна — Расея — Эўрапейская камісія. Бакі паспрабуюць дамовіцца пра кошт газу для Ўкраіны.

Прэзыдэнт Кіеўскага інстытута энэргетычных дасьледаваньняў Аляксандр Нарбут у эфіры Радыё Свабода заявіў, што ад перамоваў у Бэрліне ўкраінскаму боку ня варта чакаць станоўчых зрухаў. Паводле яго слоў, Расея дзейнічае ў газавай сфэры, зыходзячы з прынцыпу, што «Ўкраіна павінна быць нашай», таму «Расея будзе выкарыстоўваць усе рычагі, у тым ліку і энэргетычны».

Масква, лічыць экспэрт, таксама імкнецца атрымаць грошы, якія завінавацілася Ўкраіна за атрыманы сёлета газ. Расея ўстанавіла для Ўкраіны адзін з самых высокіх коштаў газу — амаль 500 даляраў за тысячу кубамэтраў. Даражэй газ купляе толькі Францыя, якая плаціць 550 даляраў за тысячу кубамэтраў. «Газпром» з 16 чэрвеня 2014 года перавёў Украіну на перадаплату паставак расейскага газу, паменшыўшы падачу паліва для ўкраінскіх спажыўцоў да нуля.

«Нафтагаз Украіны» падаў пазоў наконт кошту газу на расейскую кампанію «Газпром» у арбітражны суд у Стакгольме.

25 верасьня Вугоршчына спыніла транспарціроўку газу ва Ўкраіну. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні ўкраінскай кампаніі «Нафтагаз». У «Нафтагазе» рашэньне вугорскай кампаніі аб спыненьні рээкспарту зьвязваюць з ціскам Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG