Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Ірану абвінаваціў ісламскіх экстрэмістаў у разбурэньні цывілізацыі


Хасан Раўхані

Хасан Раўхані

Прэзыдэнт Ірану Хасан Раўхані заявіў, што мэтай экстрэмістаў, якія сеюць хаос на Блізкім Усходзе, зьяўляецца разбурэньне цывілізацыі і рост ісламафобіі.

Пра гэта Роўхані заявіў у сваім выступе на сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку. Паводле яго, усё гэта стварае спрыяльную глебу для далейшага ўварваньня замежных дзяржаваў у рэгіён. Прэзыдэнт Ірану заявіў, што баевікі прыбываюць на Блізкі Ўсход з усяго сьвету і нясуць з сабой ідэалёгію гвалту і экстрэмізму.

Раўхані выказаў сумнеў, што сьвет аб'яднаўся супраць пагрозы, якую ўяўляюць сабой экстрэмісты і адзначыў, што ўсе краіны, якія падтрымлівалі іх, павінны прынесьці прабачэньні ня толькі цяперашнім, але і будучым пакаленьням.

Прэзыдэнт Ірану таксама заявіў, што пагадненьне па іранскай ядзернай праграме будзе магчымае, калі Захад праявіць гнуткасьць.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG