Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

З кастрычніка падаражэюць камунальныя паслугі


З 1 кастрычніка падаражэюць паслугі стацыянарнай тэлефоннай сувязі.

Паводле пастановы Мінэканомікі ад 19 верасьня № 66, штомесячная абанплата для фізычных асобаў за пераведзены на пачасавую аплату тэлефон павялічыцца да 17 650 рублёў, за непераведзены — да 24 950 рублёў. Рост складзе амаль 20%.

Плата за міжгароднюю сувязь без дапамогі тэлефаніста павялічыцца амаль на 10% — да 89,4 рубля за хвіліну, з дапамогай тэлефаніста — да 134 рублёў.

У Менску плянуецца павялічыць тарыфы на платныя бытавыя паслугі насельніцтву, якія аказваюць ЖЭСы. Пра гэта паведаміў на пасяджэньні Менгарвыканкаму першы намесьнік старшыні Менгарвыканкаму Ўладзімер Кухараў.

Таксама Менгарвыканкам прапануе Міністэрству жыльлёва-камунальнай гаспадаркі разгледзець пытаньне аб павышэньні пені за пратэрміноўку камунальных плацяжоў.

Паводле Кухарава, пеня за несвоечасовую аплату ў памеры 0,3% ад агульнай сумы не прыносіць належнага выніку. На 1 верасьня запазычанасьць па камунальных плацяжах у Менску склала 7,7 млрд рублёў. З пачатку году ў суды Менску на няплатнікаў за паслугі ЖКГ пададзены 91 пазоў, зь іх 35 — на высяленьне, 10 зь іх задаволена, паведамляе БЕЛТА.

Раней намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Пётар Пракаповіч заявіў журналістам, што, хутчэй за ўсё, будзе прынятае рашэньне аб павелічэньні падаходнага падатку з 12% да 13%. Улады зьбіраюцца накіраваць гэтыя грошы на падтрымку дзяцей.

XS
SM
MD
LG