Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьняволеную лётчыцу Саўчанку адвакаты знайшлі ў Маскве


Надзея Саўчанка

Надзея Саўчанка

Адвакаты ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі паведамілі, што яна ў маскоўскім СІЗА-6 (раён Пячатнікі Паўднёва-Ўсходняй акругі Масквы).

Пра гэта напісаў адвакат Мікалай Полазаў у сваім Twitter’ы:

«Мы знайшлі Надзею Саўчанку! Яна ў СІЗА-6 у Пячатніках. Зь ёй наш калега адвакат Ільля Новікаў».

26 верасьня Басманны суд Масквы мае разгледзець скаргу абароны Саўчанкі на пастанову сьледзтва аб стацыянарнай псыхэкспэртызе.

Паводле Полазава, Саўчанка ўтрымліваецца ў адзіночнай камэры. Яе везьлі ў Маскву цягніком 2 дні. Пры этапаваньні яна прастудзілася.

Цяпер адвакаты спрабуюць перадаць Надзеі цёплую вопратку, коўдру і лекі.

Яны патрабуюць ад кіраўніцтва СІЗА-6 распачаць усе неабходныя меры па аказаньні належнай мэдычнай дапамогі Надзеі Саўчанць.

22 верасьня ўкраінскую лётчыцу Саўчанку вывезьлі з варонескага СІЗА ў невядомым кірунку.

Пазьней сьледзтва пацьвердзіла, што Саўчанку плянуюць адвезьці на псыхіятрычную экспэртызу ў Маскву.

Украінскую лётчыцу захапілі сэпаратысты на Данбасе, а потым пераправілі ў Расею. Там яе абвінавацілі ў датычнасьці да гібелі двух расейскіх журналістаў пад Луганскам.

Зь сярэдзіны ліпеня яна была пад арыштам у варонескім СІЗА.

Украінскія ўлады і міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International заклікалі расейскія ўлады вызваліць украінскую лётчыцу.

XS
SM
MD
LG