Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 26 верасьня: Эўрапейскі дзень моваў, «БАТЭ» гуляе з «Нафтанам»


Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча
Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

Бліц-агляд падзеяў дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск – прэзэнтацыя новага навучальнага году ў Беларускім Калегіюме. У праграме: бліц-лекцыя Ігара Бабкова, выступы Ірыны Дубянецкай і Андрэя Казакевіча, Валянціна Акудовіча, Максіма Жбанкова і Аляксея Ластоўскага, прэзэнтацыі, паэтычны маратон... На салодкае – канцэрт Паліны Рэспублікі. Пачатак а 18.30. Уваход – вольны.

Вільня – у Беларускім доме правоў чалавека імя Барыса Звозскага адкрыцьцё выставы «Рэвалюцыя годнасьці – у эпіцэнтры падзеяў», складзеная з фотаздымкаў кіеўскіх пратэстаў канца 2013 - пачатку 2014 г. Марыяны Хардзі (Чэрнігаў, Украіна). Пачатак а 15-ай.

Наваполацак – «БАТЭ» гуляе зь мясцовым «Нафтанам» у чэмпіянаце краіны.

Масква (Расея) – пасяджэньне Эканамічнай рады СНД.

Сёньня адзначаецца Эўрапейскі дзень моваў.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ:

1655 – расейскія войскі спалілі Пінск.

1815 – у Парыжы Аўстрыя, Прусія і Расея падпісалі дамову аб стварэньні Сьвятога саюзу, мэтамі якога было задушэньне рэвалюцыйных і нацыянальна-вызвольных рухаў у Эўропе.

1990 – створана Беларускае таварыства архівістаў.

У гэты дзень нарадзіліся:

1788 – Іван Насовіч, беларускі філёляг, этнограф і фальклярыст, стваральнік Слоўніка беларускай мовы.

1849 ― Іван Паўлаў, расейскі фізіёляг.

1898 ― Джордж Гершвін, амэрыканскі кампазытар.


З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА:

Коратка і ясна. 26 верасьня 1960 Кастра 4 з паловай гадзіны выступае ў ААН

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG