Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марціновіч: Калі ты адрынаеш аўтарытэты, гэта значыць, што ты з дуба ўпаў


На сайце Свабоды адбылася онлайн-канферэнцыя зь пісьменьнікам, журналістам, мастацтвазнаўцам Віктарам Марціновічам.

У верасьні ў сьвет выйшаў новы раман Віктар Марціновіча «Мова». 23 верасьня першая ў Беларусі прэзэнтацыя яго новага рамана прайшла ў Віцебску.

«Мова» — новы жанравы экспэрымэнт Віктара, сацыяльная фантастыка з «мовай» у якасьці галоўнага героя. Дзея рамана адбываецца ў фантастычнай будучыні — Кітай і Расея адгарадзіліся мурам ад Эўропы, якая страціла сваю веліч, і ўтварылі квітучую саюзную дзяржаву.

«У „Мове“ я паспрабаваў сабраць у незвычайным сюжэце маё разуменьне багажу праблемаў, зьвязаных з нашай ідэнтычнасьцю, з культурай, мовай і гісторыяй. З тутэйшасьцю, з правінцыйнасьцю, з гатоўнасьцю адмовіцца ад свайго», — кажа Віктар Марціновіч.

Чытаць адказы Віктара Марціновіча можна тут.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG