Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Трэба вызваліць рускі народ ад прыгнёту беларускай хунты!»


У Facebook камэнтуюць магчымую забарону пастаўкі мясной і малочнай прадукцыі зь Беларусі

Навіна пра тое, што расейскі «Россельхознадзор» пагражае забараніць пастаўкі мясной і малочнай прадукцыі зь Беларусі, выклікалі шматлікія жывыя водгукі ў расейскім інтэрнэце.

Шквал камэнтароў выклікала публікацыя гэтай навіны маскоўскім тэлеканалам «Дождь» у Фэйсбуку.

Украінцы ў сувязі з магчымай забаронай раяць беларусам быць пільнымі, а расейскія карыстальнікі Facebook прагназуюць, што хутка ў Беларусь адправяць расейскіх танкістаў «на адпачынак».

«Опа!!! Зноў Лукашэнка нешта ня тое сказаў ці ня так паглядзеў???» (Жанна Каретина)

«Гэта помста за беларускіх вустрыц!» (Ирене Лисовенко)

«Хай не забудуць забараніць беларускага ласося!» (Валентин Сергиенко)

«А чаму наагул не забараніць ежу ў цэлым?» (Наталия Виксом)

«У «Россельхознадзоре» цяпер разглядаюць магчымасьць забароны на ўвоз у Расею мяса-малочных прадуктаў з Расеі«.(Ilya Rozenberg)

«Маскалі рэальна вырашылі галадаць?» (Сергей Власов)

«Беларусы! Будзьце пільныя! У нас таксама ўсё пачыналася з антыбіётыкаў у малацэ». (Татьяна Колбаенкова)

«Пачалося. Хутка ў Беларусь танкісты ў адпачынак паедуць». (Павел Смирнов)

«Трэба вызваліць рускі народ ад прыгнёту беларускай хунты!» (Валерий Халтурин)ц

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG