Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія баевікі ўчынілі пагром і рабункі ў Луганску


Ноччу 24 верасьня расейскія баевікі учынілі пагром і рабункі ў Луганску на вуліцы Ўшакова. Горад знаходзіцца пад кантролем расейсіх войск і прарасейскіх узброеных сэпаратыстаў.

Аб інцыдэнце Радыё Свабода распавяла луганская журналістка Сьвятлана Занкевіч, спасылаючыся на расповяд жыхароў аднаго з дамоў па вуліцы Ўшакова. Паводле слоў адной з жыхарак Луганску, падчас абвастрэньня сытуацыі ў горадзе яны з мужам зьехалі з Луганску. Але праз нейкі час даведаліся, што ў іх дом засялілася група вайскоўцаў.

Мужчына прыехаў у Луганск і доўгі час хадзіў жаліцца да розных прадстаўнікоў сэпаратысцкіх «уладаў», імкнучыся абараніць свае правы на гэтую хату.

Ён ўсё ж такі дамогся свайго: вайскоўцы зьехалі, хаця і вынесьлі пры гэтым шмат рэчаў. Але праз некалькі дзён ноччу на яго хату напалі.

«Прыйшлі каля 8 чалавек: 4 расейскіх вайскоўцаў і 4 каўказцы (хутчэй за ўсё — чачэнцы). Яны ўваліліся ў хату ноччу, моцна зьбілі гэтага мужчыну, адабралі грошы і тэлефон. І так адбывалася па ўсёй вуліцы. То бок, уваходзілі ў хаты, зьбівалі людзей і адбіралі каштоўныя рэчы. Людзі проста ў шоку», — распавядае Занкевіч. «На маёй памяці такога абуральнага выпадку рабаваньня ў Луганску яшчэ не было», — адзначае журналістка.

XS
SM
MD
LG