Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сваякі Надзеі Саўчанкі: яе вязуць на экспэртызу ў Пецярбург


Украінская лётчыца Надзея Саўчанка ў СІЗА ў Варонежы (25 ліпеня 2014 году)

Украінская лётчыца Надзея Саўчанка ў СІЗА ў Варонежы (25 ліпеня 2014 году)

Са зьвестак сваякоў украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі, яе вязуць на псыхіятрычную экспэртызу ў Пецярбург, каб прызнаць вар'яткай.

Як паведаміла ўкраінскаму агенцтву ТСН сям'я Саўчанкі, цяпер яны правяраюць гэтую інфармацыю.

Раней адвакаты лётчыцы напісалі ў твітэры, што яна можа знаходзіцца ў маскоўскім СІЗА-6 (раён Пячатнікі Паўднёва-Ўсходняй акругі Масквы).

У сераду ж стала вядома, што яшчэ ў панядзелак Саўчанку этапавалі зь СІЗА ў Варонежы, дзе яна знаходзілася зь сярэдзіны ліпеня, у невядомым накірунку. Пазьней пацьвердзілася, што яе плянуюць адвезьці на псыхіятрычную экспэртызу ў Маскву.

Надзея Саўчанка была захопленая сэпаратыстамі ў Данбасе, а потым перапраўленая ў Расею, дзе яе абвінавацілі ў датычнасьці да гібелі двух расейскіх журналістаў пад Луганскам.

Украінскія ўлады і міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International заклікалі расейскія ўлады вызваліць украінскую лётчыцу.

XS
SM
MD
LG