Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 25 верасьня: дзень народзінаў Бяляцкага


Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча
Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Саюз беларускіх пісьменьнікаў запрашае на ўрачыстую цырымонію ўзнагароджаньня пераможцаў літаратурнага конкурсу «Эксьлібрыс» імя Аляксандра Ўласава ў крэатыўную прастору ЦЭХ (пр. Незалежнасці, 58), корпус 6. Пачатак у 18.30. Уваход вольны.

Кіраўнік Украіны Пятро Парашэнка дасьць сваю першую на пасадзе прэзыдэнта краіны прэс-канфэрэнцыю для журналістаў.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1921 – у Празе пачалася Першая Ўсебеларуская канфэрэнцыя. Прысутнічалі 37 дэлегатаў ад арганізацый і партый Заходняй Беларусі ды шмат якіх краінаў Эўропы. Канфэрэнцыя пацьвердзіла, што адзіным заканадаўчым органам для Беларусі зьяўляецца Рада Беларускае Народнай Рэспублікі.

1971 – адкрыцьцё мэмарыяльнага комплексу «Берасьцейская крэпасьць – герой»

У гэты дзень нарадзіліся:

1765 – Міхал Клеафас Агінскі, вялікалітоўскі дзяржаўны дзяяч, дыплямат, кампазытар.

1875 – Сяргей Паўловiч, багаслоў, пэдагог, перакладчык, дзяяч у галіне царкоўнае асьветы.

1887 – Уільям Фолкнэр, амэрыканскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры.

1906 – Дзьмітры Шастаковіч, расейскі кампазытар.

1913 – Сяргей Грахоўскі, беларускі паэт. Сяргей Грахоўскі зьяўляецца аўтарам верша «Ветразь», дзе наўмысна ня ўжытае ніводнае слова, якое было б сугучнае са словам у расейскай мове:

У выраі ветразь зьнікае

За хваляй, нібы на спачын,

І змора яго не зьлякае,

Ня спыніць тугой далячынь.

У змроку зіхоткая здрада

Завабіць хлусьнёй у віры,

На золку сканае прынада

І кволы прамень на жвіры.

Раптоўна згаданыя мроі

Ў карунках пяшчотнай тугі

Павольна зьнікаюць, як строі,

У бязважкасьці кволай смугі.

Зьнікае ўсхвалёваны ветразь:

З кунегаю пільна сачу,

Як водар аздобіў паветра,

І ў бездані зьнічкі лічу.

1938 – Вячаслаў Целеш, беларускі мастак, дзяяч беларускай дыяспары ў Латвіі.

1951 – Пэдра Альмадовар, гішпанскі кінэматаграфіст.

1962 – Алесь Бяляцкі, старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна».

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

Пастой, паравоз. З календара Бахарэвіча: 25 верасьня 1924 адбыўся напад на цягнік каля Лунінца

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG