Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барак Абама: Дзеяньні Расеі ва Ўкраіне аспрэчваюць пасьляваенны парадак


Барак Абама
Барак Абама

Зьвяртаючыся да Генэральнай Асамблеі ААН, якая сёньня распачала сваё гадавое пасяджэньне, прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што сьвет знаходзіцца «на ростанях паміж вайной і мірам; паміж разьдзяленьнем і інтэграцыяй; паміж страхам і надзеяй». Абама падкрэсьліў, што ўсе краіны павінны несьці «адказнасьць за захаваньне міжнародных нормаў і забясьпечваць іх».

Гаворачы пра крызыс ва Ўкраіне, амэрыканскі прэзыдэнт сказаў, што дзеяньні Расеі ва Ўкраіне аспрэчваюць пасьляваенны парадак. Ён падкрэсьліў, што пагадненьне аб спыненьні агню ва Ўкраіне можа прынесьці мір, «калі Расея пагодзіцца на яго». Абама заявіў, што «калі Расея пойдзе па тым шляху, які пасьля халоднай вайны прывёў да пэрыядаў росквіту расейскага народу, тады мы ліквідуем нашы санкцыі і будзем вітаць ролю Расеі ў вырашэньні агульных праблемаў». Прэзыдэнт дадаў, што Злучаныя Штаты і іх саюзьнікі будуць падтрымліваць украінцаў, «якія разьвіваюць сваю дэмакратыю і эканоміку».

Прэзыдэнт ЗША назваў ракам «гвалтоўны экстрэмізм, які бушуе ў мусульманскім сьвеце» і заклікаў чалавецтва дапамагчы ЗША і кааліцыйным сілам зьнішчыць баевікоў гэтак званай «Ісламскай дзяржавы» ў Іраку і Сырыі, называючы іх «сеткай сьмерці». Паводле Абамы, з гэтым «брэндам зла» нельга весьці перамовы, зь ім трэба размаўляць «толькі на мове, зразумелай забойцам, на мове сілы». Абама дадаў, што «Злучаныя Штаты ніколі не ваявалі і ніколі ня будуць ваяваць зь ісламам».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG