Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радаслаў Сікорскі – новы сьпікер Сэйму Польшчы


Радаслаў Сікорскі
Радаслаў Сікорскі

Новым сьпікерам Сэйму Польшчы стаў Радаслаў Сікорскі – былы міністар замежных спраў.

Пры галасаваньні ў ніжняй палаце парлямэнту ягоную кандыдатуру падтрымалі 233 дэпутаты, 143 былі супраць, 62 – не галасавалі.

Сікорскі не ўвайшоў у склад новага ўраду, сфармаванага новым прэм'ер-міністрам Эвай Копач, якая раней займала крэсла сьпікера Сэйму. Паводле Канстытуцыі Польшчы, старшыня Сэйму – другая паводле значнасьці пасада ў дзяржаве пасьля прэзыдэнта, аднак, на практыцы кіраўнік ураду валодае большай уладай.

Сікорскі, які атрымаў вядомасьць як востры крытык умяшаньня Расеі ў справы былых савецкіх рэспублік, ужо некалькі гадоў зьяўляецца адным з самых прыкметных польскіх палітыкаў на сусьветнай арэне.

Ён жанаты з Эн Эплбаўм – амэрыканскай і брытанскай журналісткай, пісьменьніцай, уладальніцай Пулітцэраўскай прэміі (2004) за кнігу пра савецкі Гулаг.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG