Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мясьніковіч спадзяецца на новы крэдыт МВФ


У кастрычніку ў Беларусі будзе працаваць чарговая місія МВФ.

Пра гэта паведаміў журналістам прэм’ер-міністар Беларусі Міхаіл Мясьніковіч пасьля сустрэчы ў Нью-Ёрку з намесьнікам выканаўчага дырэктара Міжнароднага валютнага фонду Чжу Мінем.

«Нашы спэцыялісты будуць сустракацца з пэрсаналам фонду, для таго каб выходзіць на выніковы дакумэнт, канчатковая мэта якога — гэта новая праграма МВФ для Беларусі», — заявіў Мясьніковіч.

Прэм’ер-міністар Беларусі адзначыў, што беларускі бок ня ставіць на першае месца пытаньне выдзяленьня якіх-колечы фінансавых сродкаў, хоць яно і актуальнае:

«Праца з фондам нам у пэўнай ступені патрэбная як пазытыўны сыгнал для прыватных інвэстараў, якія маглі б актыўна працаваць у Беларусі».

Намесьнік выканаўчага дырэктара МВФ таксама адзначыў пазытыўныя зьмены ў эканоміцы Беларусі, валютным рэгуляваньні, паведамляе БЕЛТА.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG