Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баевікі ў Данбасе парушаюць умовы менскага мэмарандуму, — Тымчук


У Данбасе працягваюцца актыўныя абстрэлы пазыцый украінскіх войскаў, баевікі выканалі дасягнутую 19 верасьня ў Менску дамоўленасьць аб адводзе артылерыі калібрам больш за 100 мілімэтраў толькі на асобных участках лініі судакрананьня.

Пра гэта паведамляе каардынатар руху «Інфармацыйны супраціў» Дзьмітрый Тымчук.

«Найбольш напружанай застаецца сытуацыя ў раёнах Данецка, Аўдзееўкі, Дэбальцэва. Пасьля пэўнага спаду актыўнасьці расейска-тэрарыстычных войскаў фіксуецца рост колькасьці абстрэлаў. Пазыцыі ўкраінскіх войскаў у цэлым за мінулыя суткі былі абстраляныя расейска-тэрарыстычнымі войскамі больш за 50 разоў», — сьцьвярджае Тымчук.

Паводле ягоных зьвестак, 10 разоў з танкаў, артылерыі і «Градаў» быў абстраляны аэрапорт Данецка, сем разоў атакаваныя пазыцыі ўкраінскіх войскаў у раёне горада Дэбальцэва, чатыры разы абстраляныя апорныя пункты сіл Антытэрарыстычнай апэрацыі каля вёскі Трохізбенка Славянасэрбскага раёну Луганскай вобласьці. 19 верасьня ўдзельнікі Трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні канфлікту на ўсходзе Ўкраіны прынялі Мэмарандум аб выкананьні палажэньняў Менскага пратаколу ад 5 верасьня аб кроках, накіраваных на імплемэнтацыю Мірнага пляна прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі і ініцыятываў прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна. Мэмарандум уключае дзевяць пунктаў, у якіх гаворыцца, у прыватнасьці, аб агульным спыненьні ўжываньня зброі і наступальных дзеяньняў, а таксама пра абмен палоннымі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG