Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нью-Ёрку завяршыўся кліматычны саміт


Удзельнікі саміту ААН па зьмяненьні клімату вырашылі пашырыць выкарыстаньне аднаўляльных крыніц энэргіі і вылучыць мільярды даляраў дапамогі краінам, якія разьвіваюцца.

Аднадзённы саміт, арганізаваны генэральным сакратаром ААН Пан Гі Мунам, меў мэтай да 2030 года спыніць страты трапічных лясоў, павялічыць вытворчасьць прадуктаў харчаваньня, нарасьціць ў пэрыяд да 2030 года долю электрамабіляў у гарадах да 30% ад продажаў новых машын.

Напрыканцы 2015 году ў Парыжы павінен адбыцца новы глябальны саміт, на якім павінны заключыць пагадненьне аб запаволеньні росту выкідаў парніковых газаў.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў на саміце ў Нью-Ёрку, што «глябальная дамова» павінна ўключаць у сябе цьвёрдыя абавязацельствы некаторых сусьветных эканомік, якія разьвіваюцца, паколькі цяпер ўзровень парніковых газаў, якія яны выкідваюць, расьце разам з ростам эканомікі. У прыватнасьці Кітай у 2007 годзе апярэдзіў ЗША і стаў сусьветным лідэрам па колькасьці выкідаў парніковых газаў.

XS
SM
MD
LG