Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: колькасьць загінулых ва Ўкраіне перавышае тры тысячы


Колькасьць загінулых падчас узброенага канфлікту на ўсходзе Ўкраіны складае, паводле апошніх зьвестак, больш за тры з паловай тысяч чалавек.

Пра гэта паведаміў 23 верасьня памочнік генэральнага сакратара ААН Іван Сімановіч падчас выступу на пасяджэньні Рады ААН па правах чалавека.

Сімановіч паведаміў, што па стане на 21 верасьня ў канфлікце на ўсходзе Ўкраіны зафіксавана 3543 загінулыя. Ён адзначыў, што рэальная колькасьць можа быць значна большай.

Лічба, якую назваў дыплямат, уключае 298 ахвяраў катастрофы малайзійскага пасажырскага «Боінга» ў Данецкай вобласьці Ўкраіны.

Папярэдняя колькасьць загінулых, якую ААН прыводзіла месяц таму, складала каля 2600.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG