Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З Фэйсбуку выдалілі групу «Груз 200» пра загінулых ва Ўкраіне расейцаў


З сацыяльнай сеткі Фэйсбук выдалілі групу «Груз 200 з Украіны ў Расею», дзе зьбіраецца інфармацыя пра расейскіх вайскоўцаў, якія загінулі падчас канфлікту на ўсходзе Ўкраіны.

Стваральніца групы, расейская праваабаронца Алена Васільева, заклікае ўсіх зьвяртацца да адміністрацыі Фэйсбуку з патрабаваньнем аднавіць групу, у якой было больш за 20 тысяч удзельнікаў.

Тыдзень таму Васільева пералічыла новыя зьвесткі аб стратах сярод расейцаў і заявіла, што агулам на ўсходзе Ўкраіны загінулі 3,5 тысячы расейскіх салдат. Паводле яе слоў, гаворка ідзе толькі пра тыя зьвесткі, якія пацьверджаны з розных крыніц:

«Лічым „груз 200“ пасьля ўжо агучаных 2000 загінулых: 300 забітых у Перамозе (пасёлак у Данецкай вобласьці) , 47 расстраляных пры выхадзе з Ілавайску, 120 загінулых са зводнай калёны 1200 байцоў — Сьнежнае (470 параненых), 70 загінулых пскоўскіх дэсантнікаў (10 засталіся жывыя), 230 загінуўшых у калёне на маршы пад артабстрэлам, 60 выразаў батальён „Каўказ“ — цалкам артдывізіён, 59 цел у магіле пад Новаазоўскам, прыкладна 40 цел скінулі ў шахту. Усяго 926 загінулых. І гэта толькі тое, што пацьверджана з розных крыніц. А колькі яшчэ параненых не давезьлі і не ўратавалі?.. Так, забылася, у шахту ў Краснакаменску скінулі амаль 600 целаў», — напісала расейская праваабаронца.

XS
SM
MD
LG