Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 24 верасьня: У Менску «Палац», Tricky і сьпеўны сход


Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск – у Доме Таленту (пр. Незалежнасьці 58/6) адбудзецца сьпеўны сход. Наведнікаў чакае знаёмства з архаічнымі беларускімі песьнямі, майстар-клясы па прыродным гуку і дыханьні ад Сержука Доўгушава, майстар-кляса па этнічным сьпеве ад Ірыны Мазюк і агульнае сьпяваньне народных восеньскіх песень. Таксама маюць прагучаць сапраўдныя старажытныя гусьлі, на якіх будзе граць Алесь Чумакоў з гурту «Стары Ольса». Уваход вольны.

Менск – у клюбе «Графіці» (зав. Калініна 16) выступіць гурт «Палац». Пачатак у 19.00.

Менск – у Беларускай дзяржаўнай філярмоніі (пр. Незалежнасьці 50) адбудзецца канцэрт польскай джазавай сьпявачкі Ганны Марыі Ёпэк. Пачатак у 19.00.

Менск – у канцэртнай залі Prime Hall (пр. Пераможцаў 65) выступіць брытанскі музыка Tricky. Пачатак ў 22.00.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

622 — прарок Мухамэд перасяліўся з Мэкі ў Мэдыну.

768 — Карл Вялікі каранаваны як першы кароль франкаў.

1852 — француз Анры Жыфар зьдзейсьніў першы палёт на дырыжаблі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1711 — Антоні Эразм Валовіч, дзяржаўны і рэлігійны дзяяч ВКЛ і Польшчы.

1821 — Цыпрыян Каміль Норвід, польскі паэт.

1893 — Паўліна Мядзёлка, беларуская артыстка, пэдагог, мэмуарыстка.

1896 — Фрэнсіс Скот Фіцджэральд, амэрыканскі пісьменьнік.

1904 — Мар’ян Пецюкевіч, актыўны дзяяч беларускага нацыянальнага руху, першы рэдактар віленскага часопісу «Шлях моладзі».

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

Зялёны дзень календара. 24 верасьня 622 Мухамад перасяляецца з Мэкі ў Мэдыну

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG