Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле вынікаў апытаньня, праведзенага сацыялягічнай групай «Рэйтынг» ва Ўкраіне, 62% апытаных станоўча ставяцца да Аляксандра Лукашэнкі, 54% — да Барака Абамы, 51% — да Ангелы Мэркель. Гэтыя вынікі падае агенцтва УНІАН.

УНІАН таксама паведамляе, што ў 45% апытаных станоўчае стаўленьне да Браніслава Камароўскага, у 39% — да Жазэ Мануэля Барозу, у 36% — да Далі Грыбаўскайце.

Рэйтынг нэгатыўнага стаўленьня адкрывае Уладзімір Пуцін (75%); 32% апытаных нэгатыўна ставяцца да Ангелы Мэркель; 31% — да Барака Абамы; 26% — да Аляксандра Лукашэнкі.

Што тычыцца грамадзянаў іншых краінаў, найбольш станоўча украінцы ставяцца да беларусаў (53% — адназначна станоўча; 41% — хутчэй станоўча), горш — да расейцаў (39% — адназначна станоўча; 33% — хутчэй станоўча).

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG