Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: «Хочаш міру — рыхтуйся да вайны»


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

На фоне расейскай агрэсіі ва Ўкраіне Аляксандар Лукашэнка загадаў пераўзбройваць беларускае войска.

Аляксандар Лукашэнка паставіў задачу стварэньня поўнага замкнёнага цыклю вытворчасьці пэрспэктыўных узораў узбраеньня: ад сродкаў руху да сродкаў паражэньня.

Пра гэта ён заявіў сёньня на адмысловай нарадзе на гэтую тэму, паведамляе БЕЛТА.

«Неабходна абсталёўваць нашу армію сучаснай, высокадакладнай і эфэктыўнай зброяй. Тэхніка павінна забясьпечваць падразьдзяленьням Узброеных Сіл абароненасьць, высокую мабільнасьць, кіравальнасьць, магчымасьць весьці выведку і наносіць дакладныя агнявыя ўдары на вялікія адлегласьці.

І падыходы тут, як мы звычайна кажам у прамысловасьці, што вось гэта мы купім ці нейкую частку закупім, — ніхто вам нічога не прадасьць, калі вы ня створыце самі! Нават калі зь некім дамовіцеся сёньня аб распрацоўцы нейкіх відаў зброі, трэба мець на ўвазе, што заўтра гэты партнэр ад вас сыдзе. Ніхто ня дасьць і не прадасьць нават за вялікія грошы тое, што нам сёньня трэба — пэрспэктыўныя віды ўзбраеньня. Вы бачыце гэта на прыкладзе нашай суседняй Украіны», — адзначыў Лукашэнка.

Паводле ягоных слоў, наколькі гэта важна ў сучасных умовах, можна бачыць на прыкладзе баявых дзеяньняў, якія адбываюцца.

Аляксандар Лукашэнка нагадаў даўно вядомую мудрасьць:

«Хочаш міру — рыхтуйся да вайны. Нам вайна не пагражае на сёньняшні дзень, але войска трэба ўзбройваць своечасова. Будзем гатовыя адказаць на любы выклік часу, у тым ліку і падобны, — значыць, вайны ня будзе. На жаль, аблічча вайны мяняецца. У сувязі з гэтым павінны зьмяняцца і мы».

Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі створаныя вопытныя ўзоры баявой браняванай машыны і аўтамабіля высокай праходнасьці, наладжана вытворчасьць сродкаў сувязі:

«Мы кажам пра тое, што вайна сёньня мае iнакшы твар. На жаль, і нам трэба мяняцца. Вось таму мы і ствараем мабільную браняваную машыну, якая магла б на вялікія адлегласьці перакідваць невялікія групы спэцназаўцаў, падрыхтаваных спэцыялістаў, якія маглі б наносіць у любым пункце тэатру ваенных дзеяньняў непрымальную шкоду праціўніку».

Паводле Лукашэнкі, завершаная распрацоўка бесьпілётнага авіяцыйнага комплексу з далёкасьцю дзеяньня 100 і больш кілямэтраў, сумесна з замежнымі партнэрамі створаны супрацьтанкавы ракетны комплекс.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG