Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мясьніковіч запрасіў дэлегацыю Кангрэсу ў Беларусь


Міхаіл Мясьніковіч

Міхаіл Мясьніковіч

Беларускі прэм’ер Міхаіл Мясьніковіч правёў у ЗША шэраг сустрэч, у тым ліку з кангрэсмэнам ад дэмакратычнай партыі Хакімам Джэфрысам.

Як паведамляе прэсавая служба беларускага ўраду, на сустрэчы былі абмеркаваныя пытаньні палітычнага ўзаемадзеяньня.

«Мы гаварылі пра палітыку, пра санкцыі. Я сказаў пра тое, што няма падставаў, каб цэлы шэраг прадпрыемстваў Беларусі знаходзіўся пад санкцыямі», — распавёў прэм’ер-міністар Мясьніковіч.

Акрамя таго, беларускі прэм’ер выказаўся за стварэньне рэжыму большага даверу ў адносінах Беларусі і ЗША:

«Мы дамовіліся, што па лініі Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША будзе разгледжана пытаньне пра магчымасьць накіраваньня іх прадстаўнікоў у Беларусь, каб паглядзець, якія ў рэчаіснасьці ствараюцца ўмовы для актыўнага бізнэсу і якія трэба было б прыняць палітычныя рашэньні, каб стварыць адпаведныя камфортныя ўмовы для гандлёва-эканамічнага і інвэстыцыйнага супрацоўніцтва», — паведаміў прэм’ер-міністар Мясьніковіч.

XS
SM
MD
LG