Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крыме складаюць сьпісы на зьнішчэньне татар,— Джамілеў


Мустафа Джамілеў
Мустафа Джамілеў

Лідэр крымскіх татараў Мустафа Джамілеў распавёў сайту «Крым.Реалии», што прадстаўнікі так званай самаабароны Крыма складваюць сьпісы актывістаў з ліку крымскіх татар, якія, паводле яго слоў, павінны ці зьнікнуць, або іх ліквідуюць.

Такія сьпісы ёсьць па Бахчысарайскаму і Судакскаму меджлісам, заявіў Джамілеў.

Пасьля гвалтоўнага далучэньня Крыма да Расеі крымскія татары падвяргаюцца пастаяннаму ціску з боку новых уладаў паўвострава. На мінулым тыдні ў Сімфэропалі прайшлі ператрусы ў будынку Мэджліса крымска-татарскага народа. У выніку будынак быў арыштаваны. Джамілеў назваў тое, што адбываецца «рэйдарскім бандыцкім налётам». Ператрусам і праверкам з боку расейскіх спэцслужбаў падвяргаюцца дамы, школы, мэдрэсэ і мячэці.

Так званы кіраўнік анэксаванага Расеяй Крыма Сяргей Аксёнаў заявіў, што Мэджлісу крымска-татарскага народа для яго «не існуе», і што ўсе дзеяньні, якія будуць накіраваныя на непрызнаньне далучэньня Крыма да Расеі, будуць перасьледвацца па законе.

Самапрызначаны пракурор Крыма Натальля Паклонская застрашыла дэпартацыяй за межы паўвострава ўсіх, хто будзе выказваць непрызнаньне «уваходжаньня» Крыма ў склад Расеі.

16 сакавіка 2014 года на тэрыторыі Крыма і горада Севастопаля прайшоў так званы рэфэрэндум аб статусе паўвострава. Большасьць крымскіх татараў байкатавалі галасаваньне. Ні Ўкраіна, ні Эўрапейскі зьвяз, ні ЗША не прызналі вынікі рэфэрэндуму і лічаць, што Расея акупавала і анэксавала Крым.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG