Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японія ня хоча бачыць Пуціна


Японскі прэм’ер-міністар Сіндзо Абэ перадумаў запрашаць прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна гэтай восеньню, таму дзяржаўны візыт расейскага кіраўніка ў Японію перанесены на вясну 2015 гора ці нават пазьней, паведаміла японская агенцтва Kyodo.

Паводле агенцтва, Вашынгтон папрасіў Токіо адкласьці візыт Пуціна з-за абвастрэньня адносін паміж Масквой і Захадам на фоне ўкраінскага крызысу.

Сіндзо Абэ прапанаваў расейскаму прэзыдэнту наведаць Японію яшчэ мінулай вясной. Узімку кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў пацьвердзіў, што Ўладзімер Пуцін прыняў запрашэньне.

Адначасова сустрэча лідэраў дзьвюх краін гэтай восеньню ўсё ж можа адбыцца — аднак не ў Токіё, а ў Пэкіне на лістападаўскім саміце АТЭС.

Японія — адна з краін, якія ўвялі санкцыі супраць Расеі за абвастрэньне ёю сытуацыі ва Ўкраіне. У бліжэйшы час Токіё можа ўзмацніць санкцыі супраць Расеі ўсьлед за ЗША і Эўразьвязам, паведамляе ВВС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG