Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У магілёўскім мікрараёне «Спадарожнік» ходнік выклалі дзьвярыма. Паводле мясцовых жыхароў, дарогу да шматпавярховікаў у непагадзь размывае, і вось пасьля скаргаў зьявілася гэтая незвычайная сьцежка. Людзі кажуць, што хадзіць па ёй нязручна, бо дзьверы сьлізкія, і калі па іх ідзеш, то яны падскокваюць. Калі ж пройдзе дождж, то наагул на ходнік не ступіць — даводзіцца, наракаюць жыхары «Спадарожніка», ісьці па размытым вадой пяску і брудзе.

Частку дзьвярэй жыхары ўжо пазабіралі сабе. А там, дзе дзьвярэй не хапіла, паклалі драўляныя паддоны, а то і кавалкі бэтонных пліт.

Мікрараён «Спадарожнік»
Мікрараён «Спадарожнік»

XS
SM
MD
LG