Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязень Мікалай Дзядок адбыў 20 сутак у ШЫЗА


Мікалай Дзядок
Мікалай Дзядок

Адміністрацыя Магілёўскай турмы № 4 пакарала палітвязьня Мікалая Дзядка за парушэньне ўстаноўленай для зьняволеных формы адзеньня. Яго кінулі ў штрафны ізалятар на 20 сутак.

«Ён сказаў, што гэта была зачэпка. Ён сказаў, што гэта ня першы выпадак, ён навучыўся сябе правільна трымаць, перажываць усё гэта, захоўваць сілу духу, навучыўся ўсё гэта вытрымліваць. 20 дзён у адзіночнай камэры — гэта, канечне, цяжка. Але кажа, што многа займаўся ёгай і спортам, і гэта дапамагала. Здароўе цяпер у парадку, шмат чытае, займаецца, наколькі гэта магчыма ва ўмовах турмы, ёгай, спортам. Трымаецца бадзёра, упэўнена. Мяне радуе, што ён знаходзіць у сабе сілы, каб вытрымліваць усё гэта, цярпець і змагацца да канца, пакуль усё гэта скончыцца. Бо на датэрміновае вызваленьне мы не разьлічваем і не спадзяёмся — ні ён, ні мы», — распавёў бацька Мікалая Аляксандар Дзядок карэспандэнту Свабоды.

Мікалая Дзядка павінны вызваліць 3 сакавіка наступнага году, калі ў яго завяршаецца тэрмін.

Мікалай Дзядок адбыў за кратамі ўжо 4 гады. Трымаюць актывіста анархісцкага руху ў крытай магілёўскай турме, як Мікалая Статкевіча і Яўгена Васьковіча. Як і яны, Мікалай таксама адмаўляецца пісаць прашэньне аб памілаваньні.

Палітвязень Мікалай Дзядок быў узяты пад варту 3 верасьня 2010 году, асуджаны 27 траўня 2011 году судом Заводзкага раёну Менску паводле ч. 2 арт. 339 КК (злоснае хуліганства) на 4,5 года пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Рашэньнем суду ад 5 сьнежня 2012 году ўмовы адбыцьця пакараньня былі зьмененыя на больш жорсткія, ён пераведзены з калёніі № 17 у Шклове ў турму № 4 Магілёва. Мае больш за 20 спагнаньняў ад адміністрацыі калёніі і турмы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG