Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея хоча абнавіць свой ядзерны патэнцыял да 2020 году


На пераўзбраеньне Расея хоча выдаткаваць 20 трыльёнаў рублёў — каля 600 мільярдаў даляраў.

Паводле віцэ-прэм’ера ўраду Расеі Дзьмітрыя Рагозіна, да 2015 году расейскія армія і флёт будуць укамплектаваныя сучаснай зброяй на 30%, а да 2020 — на 70%, у тым ліку Расея цалкам абновіць свой стратэгічны ядзерны арсэнал. Рагозін таксама адзначыў актуальнасьць стварэньня ў Расеі кампактнай арміі для перакіданьня ў любы раён ваенных дзеяньняў.

Праграма пераўзбраеньня Расеі заснаваная ў 2011 годзе. Да 2020 году на яе плянуюць патраціць каля 20 трыльёнаў расейскіх рублёў.

На мінулым тыдні міністар эканамічнага разьвіцьця Расеі Аляксей Улюкаеў заявіў, што абаронныя выдаткі, у тры разы большыя, чым выдаткі на адукацыю, ахову здароўя і культуру, выклікаюць дысбалянс бюджэту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG